Віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

    Дарагія суайчыннікі!

    Віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

    З Асноўным Законам, які замацаваў важнейшыя прынцыпы ўладкавання грамадства і дзяржавы, звязана рэалізацыя такіх каштоўнасцей, як законнасць, роўнасць, справядлівасць і народаўладдзе.

    Умацаванне суверэннай дзяржаўнасці, дасягненне грамадскай згоды і сацыяльна-палітычнай стабільнасці непарыўна звязаны з канстытуцыйным правам беларускага народа вызначаць свой лёс і прымаць найбольш важныя рашэнні.

    Упэўнены, што і ў далейшым удасканаленне канстытуцыйнай дэмакратыі, якое адпавядае сучасным патрэбнасцям развіцця Рэспублікі Беларусь, павінна будавацца ў першую чаргу з улікам інтарэсаў як асобнага чалавека, так і грамадства ў цэлым.

    Шчыра жадаю ўсім суграмадзянам здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць нашай Радзімы.

    Аляксандр Лукашэнка