Віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Павага да сваіх сімвалаў дзяржаўнасці - гэта важнейшы паказчык патрыятызму, грамадзянскасці і палітычнай культуры народа. Менавіта Асноўны Закон служыць галоўнай прававой апорай нашай незалежнай і суверэннай краіны, гарантам правоў і свабод грамадзян, залогам паспяховай рэалізацыі стратэгіі далейшага развіцця Беларусі.
Паслядоўнае ажыццяўленне канстытуцыйных палажэнняў забяспечыла з'яднанне беларускага народа і гарманізацыю грамадства, сацыяльна-палітычную стабільнасць і функцыянаванне надзейных інстытутаў публічнай улады.
Безумоўна, наша агульная мэта - увасабляць на практыцы закладзеныя ў вышэйшым Законе каштоўнасці, умацоўваць нацыянальнае адзінства, беражліва захоўваць гістарычную і культурную спадчыну. Гэта асабліва важна для выхавання маладога пакалення ў духу любові да Айчыны і вернасці сваёй роднай зямлі.
Ад усёй душы жадаю вам міру, дабра, моцнага здароўя і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка