Віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

    Паважаныя суайчыннікі!

    Сардэчна віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

    Асноўны закон, які з'яўляецца адным з сімвалаў беларускай дзяржаўнасці, стаў фундаментам сістэмы палітычных, эканамічных і сацыяльных адносін, зацвердзіў прынцыпы канстытуцыйнага ладу, замацаваў правы, свабоды і абавязкі грамадзян.

    Апіраючыся на нормы Канстытуцыі, мы будуем сваю суверэнную сацыяльную прававую дзяржаву, якая забяспечвае грамадзянскі мір і стабільнасць.

    Спакой і бяспека, адукацыя і здароўе нацыі, дастойны ўзровень жыцця і камфортныя ўмовы пражывання прызнаны нашымі прыярытэтнымі задачамі. Упэўнены, што дзякуючы адзінству і мудрасці народа мы здольны дасягнуць намечаных мэт.

    У гэты святочны дзень жадаю вам добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка