Віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

    Дарагія суайчыннікі!

    Сардэчна віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

    Канстытуцыя, з'яўляючыся Асноўным Законам нашай краіны, сканцэнтравала ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, дакладна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця.

    Яна служыць надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый і каштоўнасцей беларускага народа.

    Наш высокі грамадзянскі абавязак - паважаць Канстытуцыю, строга выконваць яе палажэнні, павышаць прававую культуру грамадства.

    Перакананы, што толькі разам, выкарыстоўваючы стваральную энергію кожнага чалавека, мы зможам дабіцца значных вынікаў у далейшым развіцці нашай незалежнай дзяржавы.

    Жадаю добрага здароўя, шчасця, паспяховай прафесійнай дзейнасці і новых здзяйсненняў на карысць роднай Айчыны.

    Аляксандр Лукашэнка