Віншаванне з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Беларусі

    Дарагія суайчыннікі!

    Ад усёй душы віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

    Патрыятызм кожнага чалавека непарыўна звязаны з усхваляваным, паважлівым стаўленнем да сцяга, герба і гімна сваёй краіны. Без гэтага няма грамадзяніна, няма і дзяржавы.

    Наш народ стагоддзямі ішоў да незалежнасці, абараняючы сябе і родную зямлю ад фізічнага і духоўнага прыгнёту. І гэты шлях адлюстраваны ў галоўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, якія ўвасобілі ў сабе важнейшыя каштоўнасці і ідэалы беларусаў - любоў да Айчыны, імкненне да свабоды і справядлівасці, да стваральнай працы на сваёй зямлі, жаданне жыць у міры і згодзе ў агульным беларускім доме.

    Сёння дзяржаўны сцяг, герб і гімн аб'ядноўваюць нас у адную вялікую сям'ю, напаўняючы сэрцы гонарам за прыналежнасць да народа з багатай гісторыяй, слаўнай сучаснасцю і цудоўнай будучыняй.

    Няхай гэта свята яшчэ больш з'яднае ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за краіну і гатоўнасці самааддана працаваць дзеля працвітання Радзімы.

    Моцнага здароўя, поспехаў, шчасця, радасці і дабрабыту вам, дарагія сябры!

    Аляксандр Лукашэнка