Віншаванне з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

    Дарагія суайчыннікі!

    Ад усёй душы віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

    Для сапраўднага грамадзяніна няма нічога святлей і даражэй за герб і сцяг роднай краіны. Гледзячы на іх, кожны з нас адчувае сябе неад'емнай часткай адзінай вялікай сям'і, імя якой - беларускі народ.

    Нашы герб і сцяг - адлюстраванне велічы і хараства роднай зямлі, пераемнасці гістарычных традыцый і непарыўнай сувязі мінулага, сучаснага і будучага краіны, мірнага, стваральнага характару беларусаў. З імі, выбранымі воляй народа галоўнымі сімваламі нашай суверэннай дзяржавы, мы ўпэўнена ідзём наперад да агульнай мэты - пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.

    Шанаваць і паважаць свае герб і сцяг - абавязак і справа гонару кожнага беларуса. Няхай гэтыя найвялікшыя нацыянальныя каштоўнасці асвячаюць самыя важныя падзеі нашага жыцця, напаўняючы сэрцы высокімі пачуццямі любові да Айчыны і адказнасці за яе лёс.

    У гэты святочны вясенні дзень жадаю вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, радасці, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць Радзімы.

    Аляксандр Лукашэнка