Віншаванне з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

    Дарагія суайчыннікі!

    Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

    Гэтыя дзяржаўныя сімвалы па праву ўвасабляюць суверэнітэт нашай краіны, сцвярджаюць, што беларускі народ – гаспадар на сваёй зямлі і яму вырашаць, як лепш уладкаваць свой дом, якой дарогай ісці.

    У іх адлюстравана слаўная шматвяковая гісторыя Беларусі, напоўненая старонкамі мужнасці і гераізму ў часы цяжкіх выпрабаванняў і вялікіх здзяйсненняў у гады стварэння.

    Упэўнены, што дзякуючы працавітасці, з’яднанасці, патрыятызму мы пераадолеем любыя нягоды і даб’ёмся новых поспехаў на шляху ўмацавання і працвітання нашай Айчыны.

    У гэты святочны дзень жадаю вам здароўя, міру і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка