Віншаванне з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Нашы нацыянальныя сімвалы ўвасабляюць суверэнітэт краіны, яе найбагацейшую гісторыю і традыцыі. Адлюстроўваюць духоўныя і маральныя рысы беларускага народа.
Вечная каштоўнасць Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга праяўляецца ў самыя адказныя моманты жыцця грамадства, аб'ядноўваючы беларусаў, забяспечваючы сувязь і пераемнасць пакаленняў.
Ставячыся з павагай да дзяржаўнай сімволікі, мы аддаём даніну павагі бясцэнным заваёвам нашых продкаў, якія на палях бітваў і ў мірнай працы адстаялі права дастойна жыць і працаваць на сваёй зямлі.
У гэты знамянальны дзень жадаю моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у прафесійнай дзейнасці на карысць роднай Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка