Віншаванне з Днём будаўніка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў будаўнічага комплексу з прафесійным святам - Днём будаўніка.

    "Будаўнічая галіна - адзін з важнейшых сектараў беларускай эканомікі, таму для дзяржавы вельмі значна яго дынамічнае развіццё і дасягненне высокіх рэзультатаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі сёння на новым якасным узроўні ўзводзіцца жыллё, значна рушыла наперад прамысловасць будаўнічых матэрыялаў, а работнікі галіны заняты на самых адказных аб'ектах у краіне і за яе межамі.

    "Некалькімі пакаленнямі таленавітых беларускіх архітэктараў, праекціроўшчыкаў, будаўнікоў пабудавана нямала іміджавых будынкаў - сімвалаў беларускіх гарадоў. І вядома, ваша праца дорыць людзям радасць наваселля, робіць іх жыццё больш добраўпарадкаваным і камфортным", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.