Віншаванне з Днём будаўніка
Работнікам будаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь
Паважаныя работнікі будаўнічага комплексу!
Віншую вас з прафесійным святам – Днём будаўніка.
Уменне будаваць ва ўсе часы было ў пашане, а людзі, якія валодаюць гэтым няпростым майстэрствам, заўсёды карысталіся павагай, таму што будаваць – значыць змяняць жыццё да лепшага і думаць пра будучыню.
Актыўная будаўнічая дзейнасць апошніх дзесяцігоддзяў садзейнічала фарміраванню сучаснага аблічча нашай краіны, якая арыентавана на сацыяльныя прыярытэты. Сведчаннем таго з’яўляецца шырока разгорнутае жыллёвае будаўніцтва, узвядзенне спартыўных збудаваняў, устаноў аховы здароўя, адукацыі і культуры, новых станцый метрапалітэна, мастоў, дарог, аўтатрас і важных прамысловых аб’ектаў. Вялікі ваш уклад у рэстаўрацыю і адраджэнне гістарычнай спадчыны.
Высокі прафесіяналізм беларускіх будаўнікоў вядомы не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі – у Расійскай Федэрацыі, Туркменістане і нават далёкай Венесуэле.
Поспехі мінулых гадоў даказваюць, што нашым работнікам будаўнічага комплексу пад сілу вырашэнне самых адказных задач.
Шчыра жадаю вам здароўя, шчасця і новых дасягненняў на карысць роднай краіны.
Аляксандр Лукашэнка