Віншаванне з Днём беларускай навукі і 85-годдзем Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Дзеячам навукі,
работнікам навукова-даследчых інстытутаў
і вышэйшых навучальных
устаноў
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём беларускай навукі і 85-годдзем Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навука стварае надзейны інтэлектуальны фундамент беларускай дзяржавы, вызначае шляхі нашага руху наперад. Імёны і дасягненні выдатных вучоных з'яўляюцца прадметам гонару ўсяго народа.
Вядучую ролю ў гэтай сферы адыгрывае яе флагман - Нацыянальная акадэмія навук, якая за гады сваёй гісторыі ператварылася ў буйнейшы даследчы цэнтр краіны, што вырашае не толькі фундаментальныя, але і прыкладныя праблемы, карыстаецца аўтарытэтам у свеце.
Сёння беларускай навуцы неабходна выйсці на перадавыя пазіцыі ў стратэгічных напрамках інавацыйнага развіцця, умацаваць сувязь даследаванняў і распрацовак з пільнымі патрэбамі эканомікі і забяспечыць укараненне іх вынікаў у практыку. Упэўнены, што нашы вучоныя паспяхова справяцца з гэтымі важнымі і адказнымі задачамі.
Жадаю вам здароўя, натхнення, поспехаў у навуковай і педагагічнай дзейнасці, шчасця і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка