Віншаванне з Днём беларускай навукі

    Дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і вышэйшых навучальных устаноў

    Дарагія сябры!

    Віншую вас з прафесійным святам - Днём беларускай навукі.

    Сёння ведам належыць важная роля ў фарміраванні канкурэнтаздольнай эканомікі і паляпшэнні якасці жыцця людзей. Развіццё адукацыі і навукі - гэта залог самастойнасці і суверэнітэту дзяржавы, павышэння культурнага, інтэлектуальнага і духоўнага ўзроўню нацыі. Таму ў нашай краіне вялікая ўвага ўдзяляецца захаванню і ўмацаванню айчынных навуковых школ, укараненню ў практыку эфектыўных распрацовак.

    Мы абапіраемся на магутны навукова-тэхнічны кадравы патэнцыял, які па праву з'яўляецца прадметам нашай гордасці. Дасягненні беларускіх вучоных атрымліваюць сусветнае прызнанне і павышаюць прэстыж краіны на міжнароднай арэне. Але галоўнае - прыносяць бачную карысць грамадству.

    Упэўнены, і ў далейшым вашы талент, працаздольнасць і невычэрпная энергія будуць служыць роднай Беларусі.

    Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў у рабоце.

    Аляксандр Лукашэнка