Віншаванне з Днём беларускай навукі

    Дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і вышэйшых навучальных устаноў

    Паважаныя сябры!

    Сардэчна віншую вас з Днём беларускай навукі.

    Ва ўсе часы інтэлект і творчая думка даследчыка з'яўляліся рухаючай сілай грамадскага прагрэсу, важнейшым складальнікам нацыянальнага багацця і дабрабыту народа. Сёння Беларусі асабліва патрэбны новыя канструктыўныя ідэі і іх паспяховае практычнае ўвасабленне. Толькі так магчыма вырашэнне маштабных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця, якія стаяць перад нашай краінай.

    Сучаснае пакаленне беларускіх вучоных прымнажае традыцыі сваіх папярэднікаў, садзейнічае распрацоўцы прарыўных тэхналогій і іх укараненню ў вытворчасць.

    Упэўнены, што вы заўсёды будзеце імкнуцца да дасягнення высокіх навуковых вынікаў, плённа працаваць у імя нашай Радзімы.

    Жадаю вам, дарагія сябры, вялікіх адкрыццяў, рэалізацыі самых смелых планаў. Шчасця, дабрабыту і здароўя вам і вашым блізкім!

    Аляксандр Лукашэнка