Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

    Дарагія суайчыннікі!

    Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!

    Ад усёй душы віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

    У нашай краіне няма больш свяшчэннага абавязку, чым абарона Радзімы. Неўміручую славу ў гады Вялікай Айчыннай вайны здабылі воіны-вызваліцелі. Сваім гераізмам, мужнасцю, патрыятызмам, гатоўнасцю да самаахвярнасці ў імя міру, свабоды і шчасця людзей яны ўпісалі залатыя старонкі ў гісторыю Айчыны.

    Верныя традыцыям старэйшых пакаленняў наследнікі пераможцаў сёння надзейна ахоўваюць родныя межы, гарантуючы беларускаму народу права на будучае ў адпаведнасці з яго гістарычным выбарам.

    Адданасць інтарэсам краіны, высокія маральна-дзелавыя якасці і прафесіяналізм воінаў Узброеных Сіл пацвярджаюць іх гатоўнасць бездакорна служыць Айчыне.

    Дзяржава заўсёды падтрымлівала і будзе падтрымліваць сваіх абаронцаў, якія забяспечваюць мір і спакой у нашым агульным доме.

    Жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму, поспехаў у ратнай працы на карысць беларускага народа.

    Аляксандр Лукашэнка