Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і 95-годдзем Узброеных Сіл Беларусі

    Дарагія суайчыннікі!

    Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!

    Сардэчна віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і 95-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

    На беларускай зямлі спрадвеку шануюць ратную працу. Абарона Радзімы заўсёды была, ёсць і будзе свяшчэнным абавязкам сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, а армія - сапраўдным гонарам народа.

    Сёння мы аддаём даніну ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл усіх пакаленняў.

    Ушаноўваем ваеннаслужачых сучаснай арміі, высокі прафесіяналізм і выдатная баявая падрыхтоўка якіх забяспечваюць ваенную бяспеку краіны.

    Выказваю шчырую ўдзячнасць усім грамадзянам, якія ўносяць незалежна ад роду дзейнасці свой уклад ва ўмацаванне дзяржавы і прымнажэнне яе нацыянальных багаццяў.

    Мы - мірныя людзі, і для нас няма большай радасці, чым спакойна жыць і працаваць на роднай зямлі, а нашы Узброеныя Сілы заўсёды будуць з'яўляцца надзейным гарантам яе абароны.

    Жадаю вам шчасця, міру, дабра, поспехаў у службе і працы на карысць роднай Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка