Віншаванне з адкрыццём Другога Нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі"

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з адкрыццём Другога Нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі" яго ўдзельнікаў і гасцей.

    "Захаванне і папулярызацыя нацыянальных каштоўнасцей - высакародная місія музеяў краіны, - гаворыцца ў віншаванні. - Кожны з іх штодзень працуе на ніве духоўнага ўзбагачэння беларускага грамадства, фарміравання пачуцця гордасці за наша слаўнае гістарычнае мінулае, якое з'яўляецца неад'емнай часткай сусветнай спадчыны".

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў неацэнную ролю музеяў у справе выхавання гарманічнай і ўсебакова развітой асобы, сапраўднага грамадзяніна рэспублікі. "Сёння, калі нам так важна быць разам, значэнне музея як сацыяльна-культурнага інстытута, дзейнасць якога накіравана на падтрымку адзінства народа, асабліва важнае", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што форум, які праходзіць пад дэвізам "Музеі і грамадства: ад камунікацый да ўзаемадзеяння", будзе садзейнічаць пашырэнню прафесійных сувязей, дасць магчымасць спецыялістам музейнай справы вызначыць новыя напрамкі сваёй работы і ўнясе ўклад ва ўмацаванне пазітыўнага іміджу нашай краіны.