Віншаванне з абласнымі "Дажынкамі-2022"

    Удзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2022" у г.п. Вялікая Бераставіца

    Дарагія сябры!

    Ад усёй душы віншую хлебаробаў Гродзеншчыны з паспяховым завяршэннем уборачнай кампаніі.

    Дзякуючы такім людзям, як вы, добрасумленным, адказным, гаспадарлівым, рэгіён па праву з'яўляецца адным з прызнаных лідараў па ключавых паказчыках сельскагаспадарчай вытворчасці ў краіне і прадаўжае дынамічна развівацца.

    Гэты год - яркае таго пацвярджэнне. У вобласці сабрана звыш паўтара мільёна тон каласавых культур, вырашчаны дастойны ўраджай рапсу. Ідзе актыўная ўборка цукровых буракоў, агародніны, кукурузы і бульбы.

    Упэўнены, што і ў далейшым захаванне багатых традыцый, правільная расстаноўка прыярытэтаў і ўкараненне перадавых тэхналогій у земляробстве дадуць вам магчымасць дастойна вырашаць актуальныя задачы, якія стаяць перад аграпрамысловым комплексам Беларусі.

    Жадаю вам моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, вялікага асабістага шчасця і высокіх ураджаяў.

    Аляксандр Лукашэнка