Віншаванне з 95-годдзем ВЛКСМ
Да 95-годдзя камсамольскага руху
Дарагія сябры!
Віншую вас са знамянальнай датай у гісторыі маладзёжнага руху - 95-годдзем ВЛКСМ.
Для многіх нашых суайчыннікаў назаўсёды застануцца ў памяці гады камсамольскага юнацтва, авеяныя рамантыкай творчых пошукаў, энтузіязмам стваральнай працы і імкненнем будаваць сучаснасць і будучыню сваёй Радзімы.
Гістарычны шлях Саюза моладзі адзначаны яркімі здзяйсненнямі ў перыяд будаўніцтва прамысловых гігантаў першых пяцігодак, гераізмам на франтах Вялікай Айчыннай вайны, актыўным удзелам у аднаўленні разбураных гарадоў і вёсак, асваенні цаліны, раёнаў Крайняй Поўначы, Далёкага Усходу і Сібіры.
У нашай краіне цудоўныя традыцыі камсамольскага руху прадаўжае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Гэта масавая грамадская арганізацыя, прыцягваючы ў свае рады лепшых прадстаўнікоў маладога пакалення, становіцца для іх добрай школай выхавання грамадзянскай адказнасці, ініцыятарам добрых пачынанняў і выразнікам інтарэсаў усіх юнакоў і дзяўчат.
Паважаныя ветэраны камсамола! Шчыра ўдзячны вам за захаванне пераемнасці і за дабратворны ўплыў, які вы аказваеце на моладзь.
Няхай гэты юбілей стане значнай вяхой ва ўмацаванні нашага маладзёжнага руху, прымнажэнні яго слаўных спраў.
Жадаю вам здароўя, аптымізму, шчасця, творчай энергіі і новых перамог у імя працвітання роднай Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка