Віншаванне з 95-годдзем органаў пагранічнай службы
Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў
пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь
пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы!
Сардэчна віншую вас з 95-годдзем органаў пагранічнай службы!
Вернасць слаўным баявым традыцыям, імкненне прымножыць іх штодзённай ратнай працай па абароне Рэспублікі Беларусь былі і застаюцца галоўным напрамкам у дзейнасці цяперашняга пакалення вартавых граніц.
Сёння значэнне вашай работы яшчэ больш узрастае, а паняцце "пагранічная пільнасць" як ніколі актуальнае. Неабходна сканцэнтравацца на далейшым удасканаленні сістэмы аховы рубяжоў нашай дзяржавы, павышэнні прафесіяналізму і падтрыманні высокіх маральна-дзелавых якасцей асабовага складу.
Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце з поўнай адказнасцю і самааддачай сумленна і аддана служыць свайму народу.
Выказваю словы асаблівай удзячнасці ветэранам-пагранічнікам, якія беззапаветна ахоўвалі граніцы Айчыны.
Жадаю вам поспехаў у службе, моцнага здароўя і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка