Віншаванне з 90-годдзем стварэння БФСТ "Дынама"

    Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства "Дынама"

    Паважаныя таварышы!

    Віншую вас з 90-годдзем стварэння таварыства "Дынама" - старэйшай фізкультурна-спартыўнай арганізацыі Беларусі.

    Застаючыся на працягу дзесяцігоддзяў кузняй чэмпіёнаў, БФСТ "Дынама" адыгрывае вядучую ролю ў спорце вышэйшых дасягненняў, выхаванні алімпійскага рэзерву, развіцці гульнявых дысцыплін.

    Прыемна, што на трох апошніх Алімпійскіх гульнях дынамаўцы заваявалі 26 медалёў і неаднаразова дабіваліся перамог у міжнародных спаборніцтвах.

    Здароўе нацыі - адзін з важнейшых прыярытэтаў нашай дзяржаўнай палітыкі. Важна, што сёння ў БФСТ "Дынама" захоўваюць і прымнажаюць свае лепшыя традыцыі, прапагандуюць здаровы лад жыцця, садзейнічаюць патрыятычнаму і маральнаму выхаванню моладзі.

    Упэўнены, што, абапіраючыся на магутны патэнцыял і маючы перспектыўнае бачанне задач, таварыства "Дынама" ўпіша яшчэ нямала яркіх старонак у слаўны летапіс айчыннага спорту.

    Жадаю ўсім дынамаўцам здароўя, поспехаў, дабрабыту і новых перамог у імя працвітання Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка