Віншаванне з 80-годдзем з дня заснавання сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 80-годдзем з дня заснавання сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі навучэнцаў, работнікаў і ветэранаў гэтай сферы.
"Падрыхтоўка запатрабаваных спецыялістаў у Беларусі заўсёды была і застаецца адным з прыярытэтаў нацыянальнай адукацыі. Кваліфікаваныя кадры - важнейшы складнік паспяховай работы сучасных прадпрыемстваў, мадэрнізацыі вытворчасцей і выхаду эканомікі на новы ўзровень, - гаворыцца ў віншаванні. - Мы ганарымся тым, што змаглі захаваць і пастаянна развіваем як традыцыйныя, так і перспектыўныя напрамкі прафесійна-тэхнічнага навучання, забяспечваем яго ўдасканаленне з улікам патрэбнасцей суверэннай краіны".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што навучэнцы каледжаў і тэхнікумаў нязменна займаюць прызавыя месцы на міжнародных конкурсах, а папулярнасць рабочых спецыяльнасцей у беларускіх абітурыентаў расце з году ў год.
"Упэўнены: педагогі і ў далейшым будуць паспяхова перадаваць свае веды і вопыт нашай моладзі", - падкрэсліў Прэзідэнт.