Віншаванне з 80-годдзем з дня ўтварэння Мінскага аэраклуба імя С.І.Грыцаўца ДТСААФ

    Членам Мінскага аэраклуба імя
    двойчы Героя Савецкага Саюза
    С.І.Грыцаўца ДТСААФ

    Дарагія сябры!

    Сардэчна віншую ветэранаў, супрацоўнікаў і спартсменаў Мінскага аэраклуба імя двойчы Героя Савецкага Саюза С.І.Грыцаўца ДТСААФ са знамянальнай датай - 80-годдзем з дня ўтварэння арганізацыі.

    Гісторыя аэраклуба непарыўна звязана з гісторыяй нашай краіны. У гады Вялікай Айчыннай вайны 15 яго выпускнікоў - ваенных лётчыкаў былі ўдастоены высокага звання Герой Савецкага Саюза. Многія выхаванцы аэраклуба вызначыліся пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў мірны час. Яго спартсмены неаднаразова станавіліся абсалютнымі чэмпіёнамі свету па вышэйшым пілатажы на самалётах, па верталётным і парашутным спорце.

    Сёння аэраклуб па праву з'яўляецца вядучым цэнтрам падрыхтоўкі лётчыкаў-спартсменаў і парашутыстаў, будучых ваенных лётчыкаў, адыгрывае важную ролю ў развіцці авіяцыйных відаў спорту і папулярызацыі авіяцыі. Авіятары ўмеюць трымацца слова, праяўляюць мужнасць і адвагу, сваёй нялёгкай і самаадданай працай уносяць дастойны ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Беларусі.

    Шчыра жадаю членам Мінскага аэраклуба здароўя, дабрабыту, чыстага неба над галавой. Упэўнены, наперадзе ў вас новыя перамогі і дасягненні.

    Аляксандр Лукашэнка