Віншаванне з 76-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

    Дарагія суайчыннікі!

    Ад усёй душы віншую вас з 76-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

    Дзявятага мая - свяшчэнная дата для беларусаў. У гэты дзень кожнага перапаўняе радасць і гонар за подзвіг, здзейснены нашым народам у імя жыцця, свабоды і справядлівасці.

    Мы таксама смуткуем аб мільёнах загінулых суграмадзян. Схіляем галовы перад памяццю тых, каму не суджана было вярнуцца з палёў бітваў самай кровапралітнай вайны. Тых, хто, не шкадуючы жыцця, працаваў у тыле і каваў зброю Перамогі.

    Іх імёны назаўсёды ў нашых сэрцах.

    Ідуць гады, але не цьмянее ў памяці народнай вялікі май 1945-га. Упэўнены, што беларусы, выхаваныя на прыкладзе мужнасці, стойкасці і вернасці абавязку, будуць і ў далейшым свята шанаваць і абараняць праўду аб той вайне.

    Ганарымся нашымі воінамі-пераможцамі!

    Паважаныя сябры, жадаю вам здароўя, дабрабыту і мірнага неба над нашай роднай краінай.

    Са святам! З Днём Перамогі!

    Аляксандр Лукашэнка