Віншаванне з 75-годдзем з дня  заснавання беларускай сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, выкладчыкаў, майстроў вытворчага навучання, ветэранаў беларускай сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі з 75-годдзем з дня яе заснавання.

    "Сёння мы па праву ганарымся тым, што змаглі не толькі захаваць лепшыя традыцыі прафесійнай адукацыі, але і надалі ёй новы імпульс для развіцця з улікам сучасных патрабаванняў. Бо ад якасці падрыхтоўкі рабочых кадраў у  многім залежыць рост прамысловага патэнцыялу краіны і дабрабыту людзей", - гаворыцца ў віншаванні.

    Сістэма прафтэхадукацыі адыгрывае значную ролю ў прафесійным станаўленні моладзі, уносіць свой уклад у фарміраванне ў яе актыўнай грамадзянскай пазіцыі, культуры працы і адказнага стаўлення да справы, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што выкладчыкі і майстры вытворчага навучання і ў далейшым будуць паспяхова перадаваць свае веды і набыты вопыт маладому пакаленню, а навучэнцы – асвойваць вышыні выбраных прафесій.