Віншаванне з 75-годдзем утварэння Віцебскай вобласці

    Дарагія жыхары Віцебшчыны!

    Ад усяго сэрца віншую вас са знамянальнай датай – 75-годдзем утварэння Віцебскай вобласці.

    Вы па праву можаце ганарыцца сваім старажытным і цудоўным краем, слаўнымі старонкамі яго гісторыі, сапраўды бясцэннымі помнікамі архітэктуры і мастацтва. На працягу доўгага часу і ў нашай краіне, і далёка за яе межамі ваш рэгіён вядомы як радзіма многіх выдатных людзей, якія праславілі нашу Айчыну.

    Сёння на Віцебшчыне праходзіць актыўная мадэрнізацыя перспектыўных галін прамысловасці: нафтахіміі, прыборабудавання, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, ільновалакна, прадуктаў харчавання. Гарады і пасёлкі набываюць сучасны выгляд, і ў той жа час беражліва захоўваюцца духоўныя і культурныя традыцыі іх жыхароў. Устойлівае і дынамічнае развіццё стала магчымым дзякуючы працаўнікам вобласці, іх самаадданаму служэнню роднай зямлі.

    Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце ўносіць важкі ўклад у дабрабыт і працвітанне Беларусі.

    Жадаю вам здароўя, міру, шчасця і далейшых працоўных і творчых поспехаў.

    Аляксандр Лукашэнка