Віншаванне з 75-годдзем утварэння Мінскай вобласці

    Дарагія жыхары Міншчыны!

    Ад усёй душы віншую вас з 75-годдзем утварэння Мінскай вобласці, якая займае лідзіруючыя пазіцыі ў эканамічным і сацыяльна-культурным жыцці краіны.

    Тут больш, чым у іншых рэгіёнах, будуецца жылля, атрымліваецца збожжа, малака, мяса, тавараў і вырабаў, што карыстаюцца шырокім попытам у Беларусі і за мяжой. Выпускаемыя ў вобласці самазвалы БелАЗ і прадукцыя "Беларуськалія" запатрабаваны на сусветным рынку.

    Дынамічнае развіццё рэальнага сектара эканомікі станоўча ўплывае на дабрабыт людзей. За апошнія гады набылі сучасны выгляд гарады і населеныя пункты Міншчыны, абнавілася база ўстаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры, гандлю, грамадскага харчавання, фізкультуры і спорту.

    Усё гэта стала магчымым дзякуючы самаадданай працы людзей самых розных прафесій, іх добрасумленнаму стаўленню да справы, уменню дасягаць пастаўленых мэт.

    Дзякуй вам, дарагія суайчыннікі, за ўклад у будаўніцва моцнай і працвітаючай Беларусі. Шчыра жадаю вам шчасця і здароўя, упэўненасці ў сваіх сілах і новых поспехаў.

    Аляксандр Лукашэнка