Віншаванне з 75-годдзем утварэння Магілёўскай вобласці

    Дарагія жыхары Магілёўшчыны!

    Сардэчна віншую вас з 75-годдзем з дня ўтварэння Магілёўскай вобласці.

    Беларускае Прыдняпроўе – гэта край з вельмі багатымі гісторыяй, культурнай спадчынай і традыцыямі. Дастойна вытрымаўшы цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны і катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, ваш рэгіён адрадзіўся і паспяхова развіваецца.

    Сёння Магілёўшчына мае значны вытворчы, інтэлектуальны, інвестыцыйны патэнцыял і ўносіць істотны ўклад ва ўмацаванне айчыннай эканомікі, развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу, адукацыі і культуры.

    Усё гэта стала вынікам працы некалькіх пакаленняў вашых землякоў. Менавіта яны, таленавітыя, адукаваныя, дзейныя і прадпрымальныя людзі, з'яўляюцца галоўным здабыткам вобласці.

    Перакананы, што выдатныя традыцыі вашага шчодрага і хлебасольнага рэгіёну будуць дастойна прадоўжаны і магіляўчане ўпішуць нямала новых старонак у гісторыю сваёй малой радзімы і ўсёй Беларусі.

    Моцнага здароўя вам, шчасця, дабрабыту і дабра!

    Аляксандр Лукашэнка