Віншаванне з 70-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

    Паважаныя суайчыннікі!

    Ад усёй душы віншую вас з 70-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

    У гэты свяшчэнны дзень мы поўныя пачуцця асаблівай удзячнасці да воінаў-вызваліцеляў і працаўнікоў тылу, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы ў жорсткай барацьбе з нацызмам. Свята 9 Мая непарыўна звязана са слаўным пакаленнем пераможцаў, якія, не шкадуючы свайго жыцця, выратавалі свет ад карычневай чумы, абаранілі Айчыну, а затым самааддана ўзнялі краіну з руін і попелу. Подзвіг савецкага народа на стагоддзі застанецца ў памяці ўсяго чалавецтва.

    Сёння мы таксама смуткуем аб бязмерных ахвярах вайны. Нас аб'ядноўвае горыч страт, што закранула практычна кожную сям'ю. За Вялікую Перамогу заплачана мільёнамі жыццяў, бясконцымі нягодамі і стратамі. Беларусы заўсёды будуць з удзячнасцю ўспамінаць тых, хто прайшоў суровыя выпрабаванні, змагаючыся з фашызмам на фронце і ў партызанскіх атрадах у імя міру і дабра.

    Бяспрыкладны гераізм, праяўлены старэйшым пакаленнем у гады ваеннага ліхалецця, будзе і надалей служыць маральным арыенцірам для моладзі. Гэта Перамога дала нам магчымасць спакойна жыць і працаваць на карысць роднай Айчыны.

    Светлая памяць тым, хто не дажыў да гэтага светлага дня і загінуў на палях бітваў. Нізкі паклон ветэранам за вашу стойкасць, мужнасць і гераізм у барацьбе з фашызмам.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця.

    Аляксандр Лукашэнка