Віншаванне з 70-годдзем з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Гродзенскай вобласці з 70-годдзем з дня ўтварэння вобласці.
Ваш край па праву лічыцца беларускай жытніцай, на дасягненні гродзенскіх хлебаробаў сёння раўняецца ўся краіна. Значных поспехаў вы дасягнулі ў хімічнай, лёгкай і харчовай прамысловасці, вытворчасці будматэрыялаў. Прадукцыя прадпрыемстваў вобласці вызначаецца высокай якасцю і добра вядома на сусветным рынку", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
У віншаванні гаворыцца, што дзякуючы цудоўнай прыродзе, гісторыка-культурнай спадчыне і шэдэўрам архітэктуры расце турыстычная прывабнасць рэгіёна. Маляўнічыя сядзібы і замкі, беражліва захаваныя некранутыя ландшафты служаць сапраўдным аздабленнем беларускай зямлі.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што нашым галоўным багаццем заўсёды былі людзі. На думку Прэзідэнта, ураджэнцы Гродзеншчыны праслаўляюць Радзіму працоўнымі здзяйсненнямі, спартыўнымі перамогамі і творчымі дасягненнямі.