Віншаванне з 70-годдзем народнаму артысту Расійскай Федэрацыі Аляксею Рыбнікаву

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 70-годдзем народнага артыста Расійскай Федэрацыі Аляксея Рыбнікава.

    За сваю шматгадовую творчую дзейнасць Аляксей Рыбнікаў стварыў мноства выдатных работ – ад класічных камерных і сімфанічных твораў да неверагодна складаных партытур да рок-опер, гаворыцца ў віншаванні.

    «У Беларусі і прафесійныя музыканты, і проста аматары добрай музыкі ведаюць і высока цэняць Вашу творчасць», - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.