Віншаванне з 50-годдзем беларускага студатрадаўскага руху

    Да 50-годдзя беларускага студатрадаўскага руху

    Дарагія сябры!

    Прыміце мае сардэчныя віншаванні з 50-гадовым юбілеем беларускага студатрадаўскага руху.

    За паўстагоддзя студэнцкія атрады заваявалі вялікі аўтарытэт дзякуючы таму, што ўносяць дастойны ўклад у эканоміку і сацыяльную сферу краіны.

    У летапісе іх слаўных спраў ударная праца на такіх важных будоўлях, як Наваполацкі і Мазырскі нафтаперапрацоўчыя заводы, "Гомсельмаш", рэканструкцыя мемарыяла "Хатынь", узвядзенне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, спартыўнага комплексу "Мінск-Арэна", Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, і іншых знакавых аб'ектах.

    Студэнцкі атрад і сёння для многіх юнакоў і дзяўчат становіцца сапраўднай школай дарослага жыцця, фарміруе характары актыўных грамадзян і патрыётаў сваёй Радзімы. Таму падтрымка студатрадаўскага руху з'яўляецца прыярытэтам дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі.

    У гэты святочны дзень маладосці і рамантыкі жадаю байцам студэнцкіх атрадаў усіх пакаленняў здароўя, шчасця і поспехаў у працы.

    Няхай вашы сэрцы б'юцца ў рытме часу, а невычэрпная энергія і разуменне асабістай адказнасці за лёс сваёй краіны дапамагаюць у вырашэнні задач на карысць Айчыны.

    Аляксандр Лукашэнка