Віншаванне з 45-годдзем з дня заснавання Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

    Калектыву ўстановы адукацыі
    "Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт"

    Дарагія сябры!

    Віншую вас з 45-годдзем з дня заснавання Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

    За гэтыя гады ваша ВНУ ператварылася ў буйны адукацыйны і навукова-даследчы цэнтр паўночнага рэгіёна краіны і атрымала заслужанае міжнароднае прызнанне. Яна ўносіць асаблівы ўклад у вывучэнне гістарычнай і культурнай спадчыны нашага народа і падрыхтоўку новых пакаленняў беларускай інтэлігенцыі.

    Амаль 30 тысяч выпускнікоў універсітэта паспяхова працуюць у розных галінах эканомікі і сацыяльнай сферы Рэспублікі Беларусь. Іх вызначаюць высокі прафесіяналізм, глыбокае веданне сваёй справы, адданасць Айчыне.

    Поспехі вашай ВНУ - гэта вынік майстэрства, творчага пошуку і няспыннага энтузіязму ўсяго калектыву. Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце плённа працаваць на карысць роднай Беларусі, вырашаючы важныя задачы навучання і выхавання моладзі.

    Жадаю ўсім студэнтам, выкладчыкам і супрацоўнікам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях, моцнага здароўя, шчасця і дабра.

    Аляксандр Лукашэнка