Віншаванне з 30-годдзем з дня ўтварэння Беларускага саюза жанчын

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з 30-годдзем з дня ўтварэння грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын".

    "З пачатку станаўлення нашай суверэннай дзяржавы БСЖ аб'ядноўвае жанчын Беларусі - актыўных, неабыякавых, якія разумеюць адказнасць за лёс краіны, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Усе гэтыя гады ваша арганізацыя знаходзіцца ў авангардзе высакароднай місіі захавання духоўных, маральных і сямейных каштоўнасцей, нацыянальнага адзінства і годнасці беларусаў. Вашы жаноцкасць, мудрасць, адказнае стаўленне да прафесійных абавязкаў і грамадскіх ініцыятыў, дасягненні на высокіх дзяржаўных пасадах і вернасць свайму галоўнаму прызначэнню захапляюць і з'яўляюцца лепшым прыкладам для выхавання падрастаючых пакаленняў".

    Аляксандр Лукашэнка падзякаваў за жыццёвую пазіцыю, дастойную гістарычна складзенага вобраза беларускай жанчыны - захавальніцы дамашняга ачага і міру на сваёй зямлі.

    Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, жаночага шчасця і натхнення на новыя праекты - жыццёва важныя для будучыні нашай роднай Беларусі.