Віншаванне з 30-годдзем утварэння Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў ОУС і ўнутраных войскаў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 30-годдзем з дня ўтварэння ветэранаў Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў.

    "Вы прысвяцілі сваё жыццё высакароднай справе забеспячэння законнасці, правапарадку і грамадскай бяспекі ў дзяржаве, арганізацыі эфектыўнай барацьбы са злачыннасцю", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў: "Сваімі прыкладамі мужнасці і стойкасці, гонару і вытрымкі, кампетэнтнасці і добрасумленнага выканання прафесійных абавязкаў вы захавалі лепшыя традыцыі папярэднікаў, сталі ўзорам адданага служэння краіне і народу для сучасных і будучых супрацоўнікаў падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь".

    Прэзідэнт падзякаваў ветэранам за службу і актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і выхаванні цяперашняга пакалення салдат правапарадку, сапраўдных патрыётаў Беларусі, і пажадаў здароўя, шчасця, дабрабыту, доўгіх і плённых гадоў жыцця.