Віншаванне з 30-годдзем СНД

    Прэзідэнт Беларусі, Старшыня Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лідараў СНД, а таксама Старшыню Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара Садружнасці Сяргея Лебедзева з 30-годдзем арганізацыі.

    "За мінулыя гады арганізацыя прайшла доўгі і няпросты шлях, даказаўшы сваю запатрабаванасць і эфектыўнасць. Сёння Садружнасць з'яўляецца буйнейшым на постсавецкай прасторы рэгіянальным інтэграцыйным аб'яднаннем з унікальнай дыялогавай пляцоўкай, якая забяспечвае цеснае ўзаемадзеянне паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах на аснове раўнапраўя і партнёрства", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што дзякуючы сумесным намаганням СНД і ў далейшым будзе знаходзіць адэкватныя адказы на выклікі і пагрозы сучаснасці, застаючыся неад'емным і важным фактарам міжнароднага жыцця.