Віншаванне з 20-годдзем з дня заснавання АНТ
Калектыву ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал"
Дарагія сябры!
Віншую вас з 20-годдзем з дня ўтварэння АНТ.
Прайшоўшы яркі шлях, напоўнены крэатыўнымі і цікавымі праектамі, Другі нацыянальны тэлеканал сёння па праву займае дастойнае месца сярод вядучых СМІ Беларусі.
Дзякуючы высокаму майстэрству супрацоўнікаў, іх прафесійным амбіцыям і імкненню да ўдасканалення АНТ стаў пазнаваемым брэндам і жаданым госцем у кожным доме. Для айчынных і замежных гледачоў вы з'яўляецеся аб'ектыўнай крыніцай навін аб жыцці Рэспублікі Беларусь.
Упэўнены, што і ў далейшым творчая энергія вашага калектыву будзе накіравана на вырашэнне актуальных задач інфармацыйнай і нацыянальнай бяспекі нашай дзяржавы.
Жадаю вам невычэрпнага натхнення і прафесійнага азарту, новых яркіх і любімых гледачамі праектаў.
Аляксандр Лукашэнка