Віншаванне з 20-годдзем з дня ўтварэння БРСМ

    Грамадскаму аб'яднанню "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі"

    Дарагія сябры!

    Сардэчна віншую вас з 20-годдзем з дня ўтварэння Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

    Сёння, аб'ядноўваючы сотні тысяч маладых патрыётаў краіны, арганізацыя ўносіць значны ўклад у захаванне і прымнажэнне лепшых традыцый маладзёжнага руху Беларусі. Яна стала стартавай пляцоўкай для многіх ініцыятыў і сапраўдным сацыяльным ліфтам для юных талентаў.

    БРСМ трэба і далей актыўна развіваць студатрадаўскія і валанцёрскія праграмы, удзельнічаць у стварэнні і рэалізацыі праектаў, звязаных з добраўпарадкаваннем гарадоў і вёсак, захаваннем гістарычнай памяці аб подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, уключаючы ў грамадска карысныя справы нашу моладзь.

    Заўсёды ідзіце наперад, ніколі не спыняйцеся на дасягнутым. Любіце сваю краіну і смела змагайцеся за праўду.

    Жадаю вам моцнага здароўя і дабрабыту, міру і шчасця, творчага натхнення і поспехаў ва ўсіх пачынаннях у імя працвітання роднай Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка