Віншаванне з 1030-годдзем заснавання Полацкай епархіі

    Праваслаўным хрысціянам Беларусі

    Дарагія суайчыннікі!

    Віншую вас са знамянальнай датай - 1030-годдзем заснавання Полацкай епархіі, першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

    Гэта падзея стала пачаткам слаўнага летапісу праваслаўя на роднай зямлі, знаменавала культурны і светапоглядны выбар нашых далёкіх продкаў.

    Прайшоўшы шматвяковы шлях эпахальных выпрабаванняў і здзяйсненняў, праваслаўная царква і яе святыя падзвіжнікі пакінулі нам прыклады духоўных подзвігаў у імя веры, міру і захавання хрысціянскіх каштоўнасцей. Гэта спадчына і сёння з'яўляецца маральным арыенцірам для вернікаў, фундаментальнай часткай нашай гістарычнай памяці, аб'ядноўвае беларусаў з брацкімі славянскімі народамі.

    Упэўнены, што высокі аўтарытэт, мудрая і сацыяльна адказная дзейнасць Беларускай праваслаўнай царквы заўсёды будуць служыць захаванню пераемнасці спрадвечных традыцый, умацаванню нацыянальнага адзінства і міжканфесійнай згоды на карысць народа і ў імя міру на святой беларускай зямлі.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя і дапамогі Божай ва ўсіх добрых справах.

    Аляксандр Лукашэнка