Віншаванне Юн Сок Ёлю з выбраннем Прэзідэнтам Рэспублікі Карэя

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Юн Сок Ёля з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Карэя.

    "Упэўнены, што Ваша дзейнасць будзе нацэлена на далейшае эканамічнае развіццё, доўгатэрміновы навукова-тэхнічны прагрэс вашай краіны і ўмацаванне бяспекі на Карэйскім паўвостраве", - гаворыцца ў віншаванні. 

    Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў надзею на канструктыўны дыялог з Рэспублікай Карэя, накіраваны на пошук узаемавыгадных шляхоў супрацоўніцтва ў розных галінах. 

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Юн Сок Ёлю здароўя і поспехаў на новай адказнай пасадзе, а народу Карэі - устойлівага міру і дабрабыту.