Віншаванне хрысціянам Беларусі з Уваскрэсеннем Хрыстовым

    Дарагія суайчыннікі!

    Віншую вас з вялікім святам Уваскрэсення Хрыстовага.

    Сёння Вялікдзень адзначаюць мільёны хрысціян ва ўсім свеце. Напаўняючы сэрцы шчырай верай у перамогу жыцця, ён дорыць надзею людзям незалежна ад іх палітычных перакананняў, этнічных, моўных і іншых адрозненняў. Уваскрэсенне Хрыстова заклікае задумацца аб прызначэнні чалавека, яго місіі на зямлі, дапамагае рабіць добрыя справы і быць міласэрным.

    Няхай радасць гэтага дня спадарожнічае кожнаму ў справе духоўнага ўдасканалення, абнаўляючы наша жыццё, натхняючы на стваральную працу, набліжаючы нас да высокіх хрысціянскіх ідэалаў.

    Жадаю вам, дарагія суайчыннікі, цяпла дамашняга ачага, любові і згоды ў сем'ях, поспеху ва ўсіх задумах і пачынаннях.

    Здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.

    Аляксандр Лукашэнка