Віншаванне Вярхоўнаму Правіцелю Малайзіі, султану Паханга Абдуле Рыяятуддзіну Аль-Мустафе Білаху
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Вярхоўнага Правіцеля Малайзіі, султана Паханга Абдулу Рыяятуддзіна Аль-Мустафу Білаха і ўсіх жыхароў гэтай краіны з Нацыянальным Днём Малайзіі.
"На працягу доўгага часу Малайзія з'яўляецца надзейным партнёрам Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі, адносіны з якім традыцыйна будуюцца на прынцыпах дружбы, даверу і павагі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што абедзве краіны ў хуткім часе вярнуцца да поўнафарматнага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы і па іншых напрамках супрацоўніцтва.