Віншаванне Вярхоўнаму Правіцелю Малайзіі, султану Паханга Абдуле Рыяятуддзіну Аль-Мустафе Білаху
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Вярхоўнага Правіцеля Малайзіі, султана Паханга Абдулу Рыяятуддзіна Аль-Мустафу Білаха з Нацыянальным Днём Малайзіі.
"Перакананы, што вялікі патэнцыял развіцця беларуска-малайзійскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і культурнай сферах будзе паспяхова рэалізаваны на карысць нашых краін і народаў", - гаворыцца ў віншаванні.