Віншаванне Вярхоўнаму Патрыярху і Каталікосу ўсіх армян Гарэгіну Другому
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога з днём нараджэння.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з асаблівым хваляваннем ставяцца да самаадданага асветнага служэння Вярхоўнага Патрыярха, якое аказвае добры ўплыў на сучаснае грамадства, умацоўвае ідэі дабра і міласэрнасці.
"Перакананы, што і ў далейшым вашы намаганні будуць садзейнічаць духоўнаму збліжэнню, міжнацыянальнаму і міжканфесійнаму міру, умацаванню дружбы і ўзаемаразумення паміж нашымі братэрскімі народамі", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гарэгіну Другому душэўных сіл, моцнага здароўя і новых поспехаў у яго высакароднай падзвіжніцкай дзейнасці.