Віншаванне Вярхоўнаму кіраўніку Малайзіі, Султану Келантана Мухамаду V

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Вярхоўнага кіраўніка Малайзіі, Султана Келантана Мухамада V з Нацыянальным Днём.

    "Пацвярджаю гатоўнасць Беларусі да істотнага пашырэння кантактаў і актывізацыі супрацоўніцтва з вашай краінай як у двухбаковым фармаце, так і на сусветнай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў Вярхоўнаму кіраўніку Малайзіі моцнага здароўя і шчасця, а таксама міру і дабрабыту малазійскаму народу.