Віншаванне ветэранам, супрацоўнікам, спартсменам і членам ДТСААФ з 95-годдзем утварэння арганізацыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэранаў, супрацоўнікаў, спартсменаў і членаў рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь" з 95-годдзем утварэння арганізацыі.

    "Тсаавіяхім - БелАСТТ - ДТСААФ заўсёды было школай мужнасці для маладых пакаленняў. За гэтыя гады абароннае таварыства выхавала мільёны патрыётаў, многія з якіх праявілі сябе сапраўднымі героямі на палях баёў Вялікай Айчыннай вайны", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння лепшыя традыцыі ветэранаў прадаўжае новае пакаленне работнікаў ДТСААФ: рыхтуе моладзь да службы ва Узброеных Сілах, вучыць любіць і абараняць Радзіму.

    Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на значны ўклад таварыства ў прапаганду здаровага ладу жыцця, падрыхтоўку і выхаванне высакакласных спартсменаў, якія займаюць вядучыя пазіцыі ў свеце па тэхнічных, авіяцыйных і ваенна-прыкладных відах спорту і сваімі перамогамі праслаўляюць краіну на міжнароднай арэне.

    "Упэўнены, што супрацоўнікі ДТСААФ і ў далейшым будуць аддана служыць свайму народу, уносіць значны ўклад у патрыятычнае выхаванне нашых грамадзян і ўмацаванне абараназдольнасці краіны", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Прэзідэнт пажадаў ветэранам, супрацоўнікам і спартсменам ДТСААФ моцнага здароўя, дабрабыту і новых вялікіх дасягненняў.