Віншаванне ветэранам і работнікам сістэмы працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

    Дарагія сябры!

    Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў сацыяльнай абароны.

    Сёння сістэма працаўладкавання і абароны насельніцтва функцыянуе стабільна і зладжана. Вы карыстаецеся заслужанай павагай у грамадстве, і ваш аўтарытэт пастаянна расце.

    Кіруючыся прынцыпамі міласэрнасці і чалавекалюбства, вы дапамагаеце людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Ваша добрасумленная і самаадданая работа, пачуццё адказнасці, уменне суперажываць захоўваюць веру беларускага народа ў ідэалы дабра і справядлівасці.

    Дзякуй за адданасць выбранай справе, за нялёгкую, але такую неабходную працу.

    Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка