Віншаванне вернікам іўдзейскай канфесіі з Песахам

    Дарагія суайчыннікі!

    Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Песахам.

    Гэта свята, якое ідзе каранямі ў глыбокую старажытнасць, сімвалізуе духоўнае вызваленне і з'яўляецца для яўрэйскага народа сувязным звяном паміж мінулым, сучасным і будучым.

    Некалькі тысячагоддзяў таму цэлая нацыя, з годнасцю пераадолеўшы ўсе нягоды, набыла сваю зямлю і да гэтага часу захоўвае вернасць маральным каштоўнасцям і традыцыям продкаў.

    Гісторыя і культура яўрэяў многія стагоддзі непарыўна звязаны з Беларуссю. І сёння яўрэйская абшчына ў складзе шматнацыянальнай і шматканфесійнай беларускай сям'і ўносіць значны ўклад у развіццё міжрэлігійнага дыялогу, падтрыманне атмасферы ўзаемаразумення і талерантнасці ў нашай краіне.

    Няхай Песах прынясе ў кожны дом мір і дабрабыт, сагрэе сэрцы любоўю і цяплом сямейнага ачага.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і невычэрпнага аптымізму.

    Аляксандр Лукашэнка