Віншаванне ваеннаслужачым Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў афіцэраў, ветэранаў і служачых Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл з 80-годдзем з дня ўтварэння гэтага аб'яднання.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Паўночна-заходняе аператыўнае камандаванне з'яўляецца правапераемнікам легендарнай 65-й агульнавайсковай арміі. "Прайшоўшы баявое хрышчэнне ў адным з вырашальных баёў Другой сусветнай вайны - Сталінградскай бітве, воіны арміі нязменна ішлі ў авангардзе наступлення войскаў фронту. Вызвалялі Беларусь і завяршылі баявы шлях на Балтыцы. Дзясяткі тысяч салдат і афіцэраў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, больш за трыста ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза", - нагадаў беларускі лідар.
Прэзідэнт падкрэсліў, што да знакавай даты цяперашнія воіны Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання падышлі вернымі свайму гераічнаму мінуламу. "Воінскія часці аб'яднання ўдзельнічаюць ва ўсіх ключавых мерапрыемствах аператыўнай і баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл і заўсёды гатовы даць дастойны адказ на любыя выклікі і пагрозы, якія стаяць перад краінай", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што і ў далейшым войскі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання будуць забяспечваць ваенную бяспеку дзяржавы на высокім прафесійным узроўні. "Жадаю ваеннаслужачым, грамадзянскаму персаналу і ветэранам моцнага здароўя і новых дасягненняў на славу Радзімы - нашай любімай Беларусі", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.