Віншаванне ваеннаслужачым і ветэранам ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых і ветэранаў ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл з прафесійным святам.

    "У гады Вялікай Айчыннай вайны бяспрыкладны гераізм, нязломная стойкасць і высокая баявая вывучка воінаў-артылерыстаў шмат у чым прадвызначылі нашу Перамогу. З таго часу роля і значэнне ракетных войскаў і артылерыі ў забеспячэнні ваеннай бяспекі дзяржавы невымерна ўзраслі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што аснову агнявой моцы арміі Беларусі цяпер складаюць вельмі складаныя сучасныя ракетныя комплексы, рэактыўныя і артылерыйскія сістэмы, паспяховыя вынікі прымянення якіх беларускія ракетчыкі і артылерысты неаднаразова дэманстравалі ў ходзе вучэнняў і манеўраў.

    "Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце эфектыўна і якасна вырашаць усе пастаўленыя перад вамі задачы, надзейна забяспечваючы незалежнасць і суверэнітэт дзяржавы, мір на беларускай зямлі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт падзякаваў ваеннаслужачым і ветэранам ракетных войскаў і артылерыі за службу і пажадаў ім здароўя, міру, дабрыбыту і новых ратных поспехаў на карысць Беларусі.