Віншаванне ваеннаслужачым 49-й радыётэхнічнай брыгады

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў 49-й радыётэхнічнай брыгады з 90-годдзем з дня ўтварэння злучэння.

    "У далёкім 1932 годзе пад Гомелем быў сфарміраваны 11-ы асобны батальён паветранага назірання, апавяшчэння і сувязі. Вялікую Айчынную вайну яго воіны сустрэлі на заходніх рубяжах. Удзельнічалі ў баях за Пінск, Бранск, Тулу, Гомель, вызваленне Мінска. Наследніцай баявой славы часці ў пасляваенны час стала 49-я радыётэхнічная брыгада", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што асабовы склад злучэння заўсёды дэманстраваў высокія ўзоры адданасці і беззапаветнага служэння Айчыне. "Так было і ў грозныя гады вайны, і ў дні міру. Па меры развіцця сродкаў паветранага нападзення ўскладняліся задачы радыётэхнічных войскаў, удасканальваліся іх аснашчэнне і тактыка прымянення новых узораў узбраенняў. Нязменнымі якасцямі вартавых неба застаюцца высокі прафесіяналізм, вернасць прысязе і народу", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

    "Сёння вы кругласутачна несяце баявое дзяжурства, аберагаючы паветраныя рубяжы Радзімы і мірную працу грамадзян. Упэўнены, што так будзе і далей, і для кожнага з вас, як сапраўдных патрыётаў, абарона Айчыны не толькі воінскі абавязак, але і справа ўсяго жыцця. Дзякую за ратную працу. Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, мірнага неба і новых поспехаў у службе на карысць нашай роднай Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.